wd wp Пошук:

Барбад Мервезі

Барбад (перс.: باربدباربد) — персідскі музыкант, родам з Мерва (цяпер гарадзішча Гяўры-кала ў Туркменістане), славіўся як выдатны кампазітар, спявак і выканаўца на лютневым інструменце, пад назвай вуд, руд, а па яго імені таксама барбад. Барбад быў знаўцам музычнай спадчыны, стваральнікам мноства песень, імправізатарам, які адгукаўся новымі творамі з розных нагодаў.

Спявак праславіўся сваімі цудоўнымі спевамі, сістэматыка якіх адлюстроўвала зараастрыйскія традыцыі і адпавядала старажытнаперсідскаму календару: 360 мелодый (нава), 30 песень (араб. «сі лахн») і 7 ладовых мадэляў або «царскіх хадоў» (араб. «ат-турук ал-мулукія») — на кожны дзень года, месяца і тыдня. У персаў спевы гэтыя называліся «хусраванія», паколькі прызначаліся шаху Хасрову.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128601701 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Іраку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў астане Фарс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Дзяржава Сасанідаў
Катэгорыя·Памерлі ў 628 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 тысячагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0