wd wp Пошук:

Бамбардзіроўка Франкфурта-на-Майне

Бамбардзіроўка Франкфурта-на-Майне — серыя налётаў бамбардзіровачнай авіяцыі саюзнікаў падчас Другой сусветнай вайны. У выніку налётаў была знішчана палова жылых будынкаў горада (90 000). Поўнаму разбурэнню падвергся гістарычны (сярэднявечны) цэнтр горада. Страты сярод мірнага насельніцтва склалі прыкладна 5500 жыхароў забітымі.

Бамбардзіроўкі

29 студзеня 1944 года Ваенна-паветраныя сілы ЗША здзейснілі масіраваны дзённы налёт на Франкфурт. 22 сакавіка 1944 года падчас бамбардзіроўкі горада Каралеўскімі ваенна-паветранымі сіламі Вялікабрытаніі была разбурана гістарычная частка Франкфурта (больш за 1000 чалавек загінулі). Акрамя таго, нанесена значная шкода ўсходняму порту, які з’яўляўся важным перавалачным пунктам. Быў разбураны будынак муніцыпальнай бібліятэкі ў якой захоўваліся каштоўныя гістарычныя дакументы. У выніку авіяналёту не захаваліся нават каталогі з утрыманнем гэтых дакументаў.

Аднаўленне горада

Паваеннае аднаўленне горада змяніла архітэктурны стыль будынкаў. Толькі вельмі нешматлікія будынкі былі адноўлены ў іх першапачатковым гістарычным абліччы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Франкфурт-на-Майне
Катэгорыя·Стратэгічныя бамбардзіроўкі ў перыяд Другой сусветнай вайны