wd wp Пошук:

Баляслаў Калышка

Баляслаў Вікенцьевіч Калы́шка (26 ліпеня (7 жніўня) 1837, фальварак Карманішкі Лідскага пав. Віленскай губ., сучасн. Літва — 28 мая (9 чэрвеня) 1863) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі 1860-х г.

Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з самадзяржаўем. У 1861 вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі. У сакавіку 1863 сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. 5 красавіка 1863 з атрадам далучыўся да Зігмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шальчынінкайскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе