Бальдасарэ Лангена (італ. Baldassarre Longhena) (1598, Венецыя — 18 лютага 1682, Венецыя) — італьянскі архітэктар XVII стагоддзя.
Працаваў галоўным чынам у Венецыі, дзе ствараў пышныя ўзоры венецыянскай архітэктуры эпохі барока.
Нарадзіўся і памёр у Венецыі, з’явіўся годным прадаўжальнікам Андрэа Паладыа і Вінчэнца Скамоцы. Вучыўся ў апошняга, пасля смерці Скамоцы завяршыў будынак Новай пракуратуры на плошчы Сан-Марка.