Балцінаўскі край (лат.: Baltinavas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія.
Мяжуе з Вілякскім, Балвскім, Карсаўскім краямі Латвіі і з Пскоўскай вобласцю Расіі. Не мае валаснога падзелу.
Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 1085 чалавек. Плошча краю займае 185 км ².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Балвскага раёна.
Тэмы гэтай старонкі (1):