wd wp Пошук:

Балтыйскі мост

Балтыйскі мост — пешаходны арачны мост-цеплаправод цераз Абводны канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала.

Размешчаны ля плошчы Балтыйскага вакзала. Побач з мостам размешчаны Балтыйскі вакзал, ансамбль будынкаў правіянцкіх складоў Ізмайлаўскага палка. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Мітрафаньеўскі мост, ніжэй — Нова-Пецяргофскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Балтыйская».

Назва вядомая з 1957 года і дадзена ад Балтыйскага вакзала. У літаратуры таксама сустракаецца назва Нова-Балтыйскі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Абводны канал
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96