wd wp Пошук:

Балтыйская Антанта

Балтыйская Антантапакт аб супрацоўніцтве, які быў падпісаны паміж Літвой, Латвіяй і Эстоніяй 12 верасня 1934 года ў Жэневе. Асноўная мэта пагаднення — сумесныя дзеянні ў знешняй палітыцы. Таксама да пагаднення былі дададзены абавязацельствы падтрымліваць адзін аднаго ў палітычным свеце. У канчатковым рахунку пакт апынуўся недзеяздольным — камбінаваная сіла трох нацый была неістотнай на фоне велізарных войскаў нацысцкай Германіі і Савецкага Саюза. Згодна з дамоўленасцямі, выкладзеных у пакце Молатава-Рыбентропа краінам Балтыйскай Антанты была адведзена роля «савецкай сферы ўплыву». У 1940 годзе ўсе тры краіны былі далучаны да складу СССР.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Эстоніі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Літвы
Катэгорыя·Ваенна-палітычныя блокі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Латвіі
Катэгорыя·1934
Катэгорыя·Прыбалтыка