Асноўны артыкул: Артыст балета Балетніца і балетнік. Сцэна з балета «Спартак». Мастак — А. Гапіенка Балеры́на, або бале́тніца[1] (італ.: ballerina — танцоўшчыца, ад італ.: ballare — танчыць), мужчынская форма — бале́тнік[1] — артыстка балетнага тэатра, выканаўца класічных танцаў, якая вывучана паводле акадэмічных балетных канонаў і выкарыстоўвае ў танцы пальцавую тэхніку.
Тэрмін увайшоў ва ўжытак у другой палове XIX ст., пасля трыўмфальных выступленняў італьянскіх танцоўшчыц-віртуозак. У Расійскай імперыі званне балерыны прысуджалася вядучым танцоўшчыцам імператарскай балетнай трупы (званне было звязана з атрыманнем пэўнага акладу і характарам партый, які выконвала танцоўшчыца). У наш час балерынамі прынята называць усіх артыстак балета[2].