wd wp Пошук:

Балах Шэр Мазары

Балах Шэр Мазары (нар. 8 ліпеня 1928) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Пакістана.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім пасёлку Кот-Карам-Хан. Пасля таго як прэзідэнт Пакістана Гулам Ісхак Хан распусціў Нацыянальную і правінцыйную асамблеі 19 красавіка 1993 года, ён прызначыў Мазары выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Усеагульныя выбары былі запланаваны на 14 ліпеня 1993 года.

Паўнамоцтвы Мазары, як выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра, скончыліся 26 мая 1993 года, калі Вярхоўны суд Пакістана адмяніў ўказ Прэзідэнта і аднавіў Наваза Шарыфа ў якасці прэм’ер-міністра краіны.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пакістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Асобы