wd wp Пошук:

Байкала-Амурская магістраль

Байкала-Амурская магістраль (БАМ)чыгунка ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе. Адна з найбуйнейшых чыгуначных магістраляў у свеце. Асноўны шлях Тайшэт - Савецкая Гавань будаваўся з вялікімі перапынкамі з 1938 года па 1984 год. Будаўніцтва цэнтральнай часткі чыгункі, якое праходзіла ў складаных геалагічных і кліматычных умовах, заняло больш за 12 гадоў, а адзін з самых складаных участкаў - Паўночна-Муйскі тунэль - быў уведзены ў пастаянную эксплуатацыю толькі ў 2003 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт