Байдачнае — разнавіднасць мыта ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое збіралася пры праходзе рачных суднаў з таварамі. Права збору байдачнага давалася прывілеямі вялікага князя літоўскага, самавольны збор караўся канфіскацыяй маёнтка, у межах якога бралася незаконнае мыта (Статут ВКЛ 1588, раздз.1, арт.29). У сярэдзіне XVI стагоддзя на Дняпры ад камягі бралася мыта 30 грошаў, ад паўкамягі — 15, з парома — 12, з чоўна 6 грошаў[1].