wd wp Пошук:

Базіліка Максенцыя

Разваліны базілікі Максенцыя

Базіліка Максенцыя і Канстанціна — самы вялікі будынак, калі-небудзь пабудаваны на Рымскім форуме. Закладзена ў 308 годзе імператарам Максенцыям, а скончана яго пераемнікам — Канстанцінам у 312 годзе.

Базіліка была ўзведзена на месцы складоў для спецый (лац.: horrea piperataria). Нават па старажытнарымскіх мерках, будынак базілікі быў грандыёзны — плошча нефа перавышала 4000 кв. м., вышыня скляпенняў складала 39 метраў. Унутры сцены базілікі былі ўпрыгожаны мармуровымі плітамі, пол пакрыты каляровым мармурам. Архітэктурным прыкладам для будаўніцтва паслужылі тэрмы Каракалы і Дыяклетыяна. У заходняй апсідзе базілікі была ўстаноўлена каласальная статуя Канстанціна.

У базіліцы Канстанціна не толькі ўшаноўвалі багоў, але і назначалі дзелавыя сустрэчы; тутака ж засядаў гарадскі савет, а падчас Алімпійскіх гульняў 1960 года пад старажытнымі скляпеннямі праходзілі спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Дахрысціянскія храмы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96