wd wp Пошук:

БТР-80

БТР-80 — савецкі бронетранспарцёр, які знаходзіцца на ўзбраенні ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў многіх краін постсавецкай прасторы.

Бронетранспарцёр быў прыняты на ўзбраенне ў 1980-х гадах. Распрацаваны быў у канструктарскім бюро Горкаўскага аўтамабільнага завода.

БТР-80 уяўляе сабой мадэрнізаваны варыянт свайго папярэдніка — бронетранспарцёра БТР-70. Кампаноўка машыны, канструкцыя корпуса, узбраенне, хадавая частка — сур’ёзных змен не зведалі. Аднак, змянілася вышыня БТР а таксама былі дададзеныя двухстворкавыя дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту ў бартах корпуса і сем люкаў з шаравымі апорамі для стральбы з асабістай зброі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваенныя машыны
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бранятэхніка Беларусі