wd wp Пошук:

Аўцкі край

Аўцкі край (лат.: Auces novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі, у рэгіёне Земгале. Край складаецца з шасці воласцяў і горада Аўцэ, які з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2011 года склала 7345 чалавек. Плошча краю займае 517,8 км ².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Дабельскага раёна.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі