wd wp Пошук:

Аўтарадыёграфія

Аўтарадыёграма зрэзу эмбрыянальнага мозгу пацукі. Высокая канцэнтрацыя маркера, які злучае ГАМК-вытворны фермент GAD67, назіраецца ў раене субвентрыкулярнай зоны (SVZ). Малюнак з артыкула Popp et al., 2009.[1]

Аўтарадыёграфія (радыёаўтаграфія) — метад вывучэння размеркавання радыёактыўных рэчываў у доследным аб’екце

Тэхніка даследавання

Плёнка (фотаматэрыял) з адчувальнай да радыёактыўнага выпраменьвання фотаэмульсіяй накладваецца на паверхню або зрэз аб’екта.

Для атрымання размеркавання тых ці іншых рэчываў у аб’екце выкарыстоўваюць маркіраванне патрэбных малекул ізатопным  індыкатарам. Радыёактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў аб’екце, як бы самі сябе фатаграфуюць (адсюль назва).

Пасля праявы месцы зацямнення на пленцы адпавядаюць лакалізацыі радыёактыўных часціц.

Прымяненне

Метад выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, а таксама ў біялогіі, напрыклад, для вывучэння працэсаў фотасінтэзу, дзе прасочваецца след радыеактыўнага дыяксіду вугляроду, які праходзіць праз розныя хімічныя стадыі.

Фатаграфічны малюнак размеркавання радыёактыўных рэчываў, атрыманы метадам аўтарадыёграфіі, называецца аўтарадыёграмай, або радыёаўтографам.

Зноскі

  1. Popp A, Urbach A, Witte OW, Frahm C (2009). “Adult and embryonic GAD transcripts are spatiotemporally regulated during postnatal development in the rat brain”. PLoS ONE 4 (2): e4371. doi:10.1371/journal.pone.0004371. PMID 19190758. PMC: 2629816. http://dx.plos.org/10.1371/journal.pone.0004371.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Радыебіялогія
Катэгорыя·Метады біялагічных даследванняў
Катэгорыя·Радыялогія