wd wp Пошук:

Аўсгейр Аўсгейрсан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аўсгейр Аўсгейрсан (ісл.: Ásgeir Ásgeirsson [ˈausceir̥ ˈausceir̥sɔn]; 13 мая 1894 — 15 верасня 1972) — ісландскі палітык, у 1932—1934 — прэм’ер-міністр Ісландыі, у 1952—1968 — 2-і прэзідэнт Ісландыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1894 года. У 1915 годзе скончыў з адзнакай тэалагічны факультэт ісландскага універсітэта ў Рэйк’явіку, аднак быў прызнаны занадта маладым для таго, каб стаць пастарам. У 1917 годзе ажаніўся з Дорай Торхальсдотцір, бацька якой быў біскупам Ісландыі, а брат — Трыгві Торхальсан — у 1927—1932 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі.

У 1923—1952 гадах — дэпутат альтынга ад Прагрэсіўнай партыі, старшынёй якой быў у 1932—1933 гадах. У 1931—1934 міністр фінансаў і ў 1932—1934 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада сацыял-дэмакратаў і прагрэсістаў. У 1934 перайшоў у Сацыял-дэмакратычную партыю, з якой выйшаў у сувязі з выбраннем на пасаду прэзідэнта. З 1938 года да свайго абрання Прэзідэнтам Аўсгейрсан быў дырэктарам ісландскага банка «Утвегсбанкі Ісландс». Пасля смерці 25 студзеня 1952 г. першага Прэзідэнта Ісландыі Свейна Б’ёрнсана Аўсгейрсан 1 жніўня 1952 г. стаў Прэзідэнтам. Пераабіраўся ў 1956, 1960 і 1964 гадах, усе тры разы аўтаматычна станавіўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншага кандыдата. Неўзабаве пасля пачатку чацвёртага тэрміна памерла ад лейкеміі яго жонка. Аўсгейрсан прымае рашэнне не балатавацца на пяты тэрмін у 1968 годзе і аказвае падтрымку кандыдату ў прэзідэнты, свайму зяцю Гунару Тродсану, аднак нечакана той прайграе Крысціяну Эльд’яўрну.

Зноскі

  1. 1 2 Ásgeir Ásgeirsson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ásgeir Ásgeirsson // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Прэзідэнты Ісландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйк’явіку
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ісландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ісландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ісландыі
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня