wd wp Пошук:

Аўрора Канстаўцінаўна Тэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэн. Аўрора Канстаўцінаўна Тэн (14 верасня 1935, г. Спаск) — беларускі і казахскі архітэктар.

Біяграфія

Карэянка. Скончыла ў 1958 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты, Караганды. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Запраектавала мяса-малочны павільён на Нікольскім рынку ў Алма-Аты (1960), будынкі Упраўлення вугальнай прамысловасці (1963), аўтавакзала (1969, з В. І. Цыцыным) у Карагандзе.

Адміністрацыя Фрунзенскага раёна
Палац культуры Мінпрамбуда БССР на Партызанскім праспекце

Асноўныя працы ў Беларусі: адміністрацыйны корпус «Белкультгандлю» (1970), сталовая аўтазавода па Сацыялістычнай вуліцы (1978) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары Я. Цюкаў, А. Жалдакоў), сталовая па вул. Някрасава (1970, грамата ВДНГ БССР), кафэ «Малочнае» (1974), Палац культуры Мінпрамбуда БССР (1983) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары Караганды
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Архітэктары Алматы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў