wd wp Пошук:

Ашгабадская манарэйка

Ашгабадская манарэйка — манарэйкавая сістэма ў Ашгабадзе, у «Алімпійскай вёсцы»[2]. Будаўніцтва пачата ў 2012 годзе турэцкай кампаніяй Полімекс. Працягласць трасы — 5180 метраў, вышыня — ад 6 да 20 метраў, на ўсім участку ўзведзена 8 станцый. Па манарэйцы курсіруюць 25-метровыя рухомыя саставы Intamin[3][4].

Гісторыя

Манарэйка пачала функцыянаваць у красавіку 2016 года[5]. Афіцыйна адкрыты 5 мая 2016 года пры ўдзеле Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і прэзідэнта Алімпійскага Савета Азіі шэйха Ахмада Аль-Фахад Аль-Сабаха[1].

Зноскі

  1. 1 2 Прэзідэнт Туркменістана прыняў кіраўніка Алімпійскага Савета Азіі
  2. У Алімпійскім мястэчку будуецца манарэйкавая дарога Архівавана 20 лістапада 2016.
  3. Ashgabat Архівавана 19 красавіка 2016.
  4. Construction Gallery — Ashgabat, Turkmenistan Архівавана 20 снежня 2016.
  5. Прэзідэнт Туркменістана наведаў з рабочай паездкай Ахалскі велаят і па сталіцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Транспарт у Туркменістане
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ашгабат
Катэгорыя·Манарэйка