Ахмед Фуад I (26 сакавіка 1868 — 28 красавіка 1936) — султан (1917—1922), а затым Кароль Егіпта і Судана (1922—1936). Змяніў тытул пасля таго як у 1922 годзе Вялікабрытанія фармальна прызнала незалежнасць Егіпта.
Праўленне Фуад было адзначана супрацьстаяннем з партыяй Вафд. У 1930 годзе спрабуючы ўмацаваць каралеўскую ўладу, Фуад I адмяніў канстытуцыю 1923 г., замяніўшы яе новай, у якой парламенту адводзілася толькі кансультатыўная роля, аднак у сувязі з шырокім грамадскім пратэстам быў вымушаны вярнуць ранейшую канстытуцыю ў 1935 годзе.
Пасля смерці Фуад I, трон успадкаваў яго сын Фарук I.