Ахмед Хасан Зевейл (араб. أحمد حسن زويل; 26 лютага 1946 — 2 жніўня 2016) — егіпецка-амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1999) з фармулёўкай «За даследаванне пераходных станаў, якія ўзнікаюць падчас хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі». Лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (1993).