wd wp Пошук:

Ахмед Абу Рыша

Ахмед Бузай Абу Рыша (араб. أحمد أبو ريشة‎‎; нар. 1969) — іракскі палітык.

Біяграфія

Ахмед нарадзіўся ў 1969 годзе і на тры гады старэйшы за свайго брата Абдула Сатара Бузай Аль-Рышаві[1]. Ён з’яўляецца членам племя Дулаім.

13 верасня 2007 тэрарысты забіваюць Абдулу, пасля чаго Ахмед быў абраны племяннымі правадырамі новым лідарам «Савета выратавання Анбара»[2].

Пазней ён узначальвае палітычную кааліцыю «Абуджэнне Ірака і нацыянальны альянс незалежных дзяржаў». Аднак Ахмед Абу Рыша пацярпеў няўдачу на парламенцкіх выбарах 2010 года, атрымаўшы толькі 2,66% галасоў і 4 месцы. Альянс прайграў большасць галасоў Іракскаму нацыянальнаму руху, узначаленаму Аядам Алаві[3].

Абу Рыша аб’яднаў свае сілы з іншымі пра-суніцкімі пратэстнымі і пра-федэралісцкімі групамі, далучыўшыся да спісу Uniters на выбарах у мухафазе Анбар у 2013 годзе. Гэты спіс быў самай паспяховай партыяй. Хоць ён падтрымлівае пратэстны рух, Абу Рыша выступае супраць стварэння суніцкага федэральнага рэгіёну, падобнага Курдыстану[4].

Пазней ён становіцца адным з арганізатараў пратэстных акцый у 2012—13 гадах[5].

Зноскі

  1. Tina Susman. Iraqi sheik a contrast to his slain brother (нявызн.) (13 October 2007). Праверана 31 August 2013.
  2. Sunni Sheik Who Backed U.S. in Iraq Is Killed, The New York Times, September 14, 2007
  3. Iraq’s Hezbollah forms new militia to frighten protesters: Sunni leader (нявызн.) (27 February 2013). Праверана 31 August 2013.
  4. Ali Abel Sadah. Sunni Iraqi Leaders Accused Of Supporting Terrorism (нявызн.) (11 March 2013). Праверана 31 August 2013.
  5. Ahmed Maher. Iraq Sunnis threaten army attacks after protest deaths (нявызн.) (26 January 2013). Праверана 31 August 2013.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іраку
Катэгорыя·Асобы