У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амбарцумян.
Афе́лія Ка́рапетаўна Амбарцумя́н (арм.: Օֆելիա Համբարձումյան; 9 студзеня 1925 — 13 чэрвеня, 2016[1]) — савецкая і армянская спявачка, народная артыстка Армянскай ССР (1959).
Афелія Амбарцумян нарадзілася ў Ерэване. Скончыла музычнае вучылішча імя Раманоса Мелікяна, пасля чаго была запрошана ў ансамбль народных інструментаў радыё. Выконвала творы Саят-Навы. Узнагароджана Ордэнам Святога Месропа Маштоца за вялікі ўклад у армянскае песеннае мастацтва.