wd wp Пошук:

Афанатэцэ

Афанатэцэ[1] (Aphanothece) — род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сямейства Aphanothecaceae.

Арэал

Клеткі афанатэцэ эліпсападобныя або цыліндрычныя (0,8-2×1,0-11,0 мкм), утвараюць студзяністыя калоніі. Іншы раз памерам да галубінага яйца. Маладыя калоніі жывуць на дне вадаёмаў, потым плаваюць у тоўшчы вады. Размнажаюцца дзяленнем клеткі папалам перпендыкулярна доўгай восі.

Арэал і экалогія

Вядома клая 20 відаў, пашыраны ўсюды ў вадзе і глебе. 5 відаў трапляюцца ў салёных водах.

На Беларусі сустракаюцца 5 відаў і 3 разнавіднасці. Найчасцей трапляюцца афанатэцэ сажалкавая (Aphanothece stagnina) і афанатэцэ сеткаватая (Aphanothece clathrata) — выклікаюць цвіценне вады.

Зноскі

  1. Прасянік Л. В. Афанатэцэ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Бактэрыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Цыянабактэрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)