Атрадненскі раён — муніцыпальнае ўтварэнне ў Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — станіца Атрадная.
Раён размешчаны на паўднёвым усходзе краю, мяжуе: на ўсходзе — са Стаўрапольскім краем, на поўдні — з Карачаева-Чаркесіяй, на поўначы і захадзе — з Новакубанскім, Лабінскім і Мастаўскім раёнамі Краснадарскага края. Агульная плошча раёна складае 245208 га.