wd wp Пошук:

Астазія

Аста́зія (Astasia) — род аднаклетачных эўгленавых водарасцей сямейства Astasiaceae.

Апісанне

Эўгленападобныя клеткі даўжынёю 9—85 мкм і шырынёю 10—20 мкм маюць па пярэднім канцы жгуцік і трубкападобную ўпадзіну — «глотку». Вочка адсутнічае. Запасное рэчыва — шматлікія парамілонавыя эярняты. Размнажаюцца дзяленнем клеткі, некаторыя віды ўтвараюць споры.

Экалогія

Вядома каля 40 відаў. Жывуць у паверхневых слаях глею і неглыбокіх вадаёмах, свабодна плаваюць або поўзаюць. Бесхларафільныя астазіі — сапрафіты. Вядомы паразітычныя віды.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Эўгленавыя водарасці