wd wp Пошук:

Асновы сацыяльна-псіхалагічнай тэорыі

«Асно́вы сацыя́льна-псіхалагі́чнай тэо́рыі» — галоўная і найбольш вядомая праца Барыса Парыгіна, манаграфія выдадзеная ў 1971 годзе маскоўскім выдавецтвам «Думка[ru]» накладам 20 000 асобнікаў.

Асноўныя ідэі

У дадзенай працы была сфармуляваная і прадстаўлена канцэпцыя вузлавых праблем сацыяльнай псіхалогіі, перш за ўсё асобы і чалавечых зносін. У кнізе разглядаюцца метадалагічныя асновы сацыяльна-псіхалагічнай тэорыі, яе вытокі, структура, функцыі, філасофскія аспекты. У прыватнасці, месца псіхалагічнага фактару ў структуры сацыяльных адносін і грамадскай свядомасці. Распрацавана арыгінальная канцэпцыя асобы. Вялікая ўвага нададзена праблемам сацыяльна-псіхалагічных зносін, у сувязі з чым аналізуюцца: структура зносін, суадносіны паняццяў «зносіны і еднасць», «зносіны і сацыяльныя адносіны», важнейшыя механізмы зносін (заражэнне, перакананне, перайманне, мода і т. д.).

Значэнне

Кніга, якая базавалася на больш раннім апублікаваным даследаванні Парыгіна — Сацыяльная псіхалогія як навука (1965), мела вялікі рэзананс у навуковым асяроддзі СССР і за мяжой, што знайшло адлюстраванне ў апублікаваных артыкулах і рэцэнзіях. Манаграфія неаднаразова перавыдавалася. Найбольш вядомыя перавыданні выйшлі: Германія (Кёльн, 1975, 1982; Берлін, 1975, 1976); Японія (Токіа, 1977).

Перавыданні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кнігі 1971 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навуковыя кнігі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Навука ў СССР