wd wp Пошук:

Асаль

Асаль — кратарнае возера ў цэнтры Джыбуці. Возера ляжыць на 155 м ніжэй за ўзровень мора ў Афарскай катлавіне, гэта самы нізкі пункт Афрыкі. Салёнасць возера складае 35 %, на глыбіні 20 м — 40 %, што робіць яго адным з самых салёных азёр у свеце разам з Мёртвым морам і возерам Эльтон. Возера акружана шчыльным засоленым пластом глебы. Соль здабываецца і караванамі адпраўляецца ў Эфіопію.

Прыкладна ў пяці кіламетрах ад возера на паўднёвым усходзе размяшчаецца заліў Таджура Індыйскага акіяна.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Джыбуці
Катэгорыя·Азёры Афрыкі
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат