wd wp Пошук:

Асабняк Юсупавай

Асабняк Юсупавай — помнік архіэктара Санкт-Пецярбурга, пабудаваны для Зінаіды Іванаўны Юсупавай (1810—1893), народжанай Нарышкінай. Першапачатковы праект будынка распрацаваў архітэктар Гаральд Босэ, затым завяршаў працу над праектам і кіраваў будаўніцтвам Людвіг Бонштэт. Сучасны адрас: Ліцейны праспект, д. 42.

Будаўніцтва пачалося ў 1852 годзе і скончылася ў 1858 годзе. Двухпавярховы будынак выкананы ў формах архітэктуры італьянскага Адраджэння з выкарыстаннем элементаў барока. Будынак цалкам абліцаваны каменем — пясчанікам: мясцовым, гатчынскім, і брэменскім, з Нямеччыны. Карыятыды ля параднага ўваходу, вылучанага парталам, зроблены з таго ж каменя. Фасад ўпрыгожваюць калоны і пілястры. Пышна аформленыя і інтэр’еры палаца. Многія плафоны і медальёны выкананы мастаком М. А. Майкавым. Асабліва прыгожыя бібліятэка, Партрэтная і Канцэртная залы.

Апошні дарэвалюцыйны ўладальнік асабняка — праўнук Зінаіды Іванаўны Фелікс Юсупаў (малодшы). Падчас Першай сусветнай вайны тут працаваў шпіталь. Пасля 1917 года — Польскі дом асветы імя Ю. Ю. Махлеўскага, ад 1934 года — Дом палітычнай асветы.

У 1950 годзе будынак быў перададзены ў распараджэнне таварыства «Веды». З 1994 года ў гэтым жа будынку знаходзіцца Інстытут знешнеэканамічных сувязяў, эканомікі і права.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі