wd wp Пошук:

Арэнатакія

Арэнатакія ці арэнатокны партэнагенез (ад стар.-грэч.: arrhen — «мужчынскі») + грэч.“tokos” — нашчадства) — спосаб нявіннага размнажэння насякомых, пры якім з неаплодненых яек шляхам партэнагенезу развіваюцца выключна самцы.

Гэтая з’ява сустракаецца ў  пчол, некаторых вос (Vespidae) і пілільшчыкаў (Tenthredinidae). Найбольш падрабязна арэнатакія даследавана на прыкладзе меданоснай пчалы (Apis mellifera).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Біялогія развіцця
Катэгорыя·Пчолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0