wd wp Пошук:

Арыябарзан II Філапатр

Арыябарзан II Філапатар (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Φιλοπάτωρ, які любіць свайго бацьку) — цар Кападокіі з 63/62 па 51 год да н.э.

Паходжанне

З’яўляўся сынам цара Арыябарзана I і Афінаіды Філасторгіі I. Яго родная сястра Філасторгія была жонкай цара Камагены Антыёха I. Арыябарзан II меў персідскія і грэчаскія карані.

Кіраванне

Для ўтрымання ўлады ў краіне, цар выкарыстаў у 57 годзе да н.э. дапамогу Рымскай рэспублікі. На працягу наступных некалькіх гадоў ён паспяхова кіраваў краінай, пакуль не быў забіты стаўленікамі Парфіі. Спадчыннікам стаў Арыябарзан III.

Сям’я

Арыябарзан II ажаніўся з дачкой пантыйскага цара Мітрыдата VI Афінаідай Філасторгіяй II. Яна нарадзіла яму двух сыноў: Арыябарзана III і Арыярата X.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Цары кападакійскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 90 годзе да н.э.