wd wp Пошук:

Арцём Мікалаевіч Парахоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцё́м Мікала́евіч Парахо́ўскі (6 кастрычніка 1987, Мінск, БССР) — беларускі баскетбаліст, ігрок зборнай Беларусі. Выступае на пазіцыі цэнтравога.

Кар’ера

Нарадзіўся ў сям’і спартыўных трэнераў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы быў заўважаны памочнікам трэнера Бінгемтанскага ўніверсітэта Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі каледж у ЗША.

Паступіў у каледж Паўднёвага Айдаха, адначасна вывучаючы англійскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказчыкам 10,1 пункт, 6,4 падборы за гульню. Уваслед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўніверсітэт, у камандзе якога правёў два сезоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункты, 11,2 падборы і 1,5 блокі за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канферэнцыі набраў 26 пунктаў і здзейсніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клуб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі іграком года Вялікай паўднёвай канферэнцыі.

У наступным сезоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункты, 13,4 падборы і 2,1 блок-шоты за гульню. За два сезоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блок-шотаў, двойчы быў прызнаны іграком канферэнцыі.

Нягледзячы на свае поспехі, ігрок, аднак, так і не быў задрафтаваны клубамі НБА. Пасля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 ён заключыў кантракт з латвійскім клубам «ВЭФ Рыга», з якім стаў чэмпіёнам краіны. Пазней Арцём Парахоўскі выступаў за кіеўскі «Будзівельнік», турэцкі «Алін» (Эдырнэ) і ізраільскі «Хапаэль» (Іерусалім).

24 чэрвеня 2014 перайшоў у расійскі «Ніжні Ноўгарад» і ўжо ў дэбютным сезоне паказаў высокую выніковасць: 14,3 ачкі і 7,3 падбоы за гульню ў чэмпіянаце Адзінай лігі. Таксама Парахоўскі праявіў сябе ў матчах Еўралігі, разам з партнёрамі вывеўшы клуб у топ-16 самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. Улетку 2015 года беларус перайшоў у казанскі УНIКС, заключыўшы аднагадовы кантракт з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на адзін сезон. За кароткі перыяд баскетбаліст стаў адным з лідараў казанскага клуба, згуляўшы важкую ролю ў заваёве УНIКСам срэбных медалёў па выніках сезону 2015/16. Гэта дазволіла камандзе атрымаць пуцёўку ў Еўралігу-2016/17. У 29 матчах рэгулярнага сезону Еўралігі сярэднія паказчыкі А. Парахоўскага — 11,3 ачкі і 5,1 падбораў. У ліпені 2017 Арцём Парахоўскі пакінуў казанскі клуб.

Узнагароды

Індывідуальныя

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка прызнаны лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2014 года (нявызн.). Спорт. БелТА (23 снежня 2014). Праверана 26 студзеня 2015.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Баскетбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ВЭФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта