wd wp Пошук:

Арцём Дзянісавіч Філімонаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філімонаў. Арцём Філімонаў (нар. 21 лютага 1994, Роўна, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

У футбол пачынаў гуляць у акадэміі днепрапятроўскага «Дняпра». Першы трэнер — Аляксей Чысцякоў. У чэмпіянаце ДЮФЛ Украіны таксама выступаў за «Металіст» (Харкаў). Правёў 14 гульняў у моладзевай камандзе «Дняпра». У 2011 годзе прызнаваўся найлепшым маладым іграком Днепрапятроўска[2]. У лютым 2013 года стаў футбалістам адэскага «Чарнаморца». Выступаў у моладзевым першынстве Украіны.

27 лютага 2015 года правёў першы паядынак ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы ў асноўным складзе «маракоў» у гульні супраць марыупальскага «Ільічоўца». Улічваючы стан «Чарнаморца» пасля сыходу многіх ключавых выканаўцаў і галоўнага трэнера каманды Рамана Грыгарчука, Філімонаў, дзеянні якога былі далёкія ад ідэалу, меў пастаянную гульнявую практыку і давер выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера — Аляксандра Бабіча[3]. Перад пачаткам сезона 2015/16 быў абраны капітанам «Чарнаморца»[4]. 2 студзеня 2017 года было афіцыйна паведамлена, што Арцём пакінуў адэскую каманду[5].

11 студзеня 2017 года афіцыйна стаў іграком львоўскіх «Карпат», аднак замацавацца ў камандзе не здолеў, і ў ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў кіпрскі «Пафас». За кіпрскі клуб так і не згуляў у аснове, застаючыся толькі на лаўцы запасных. Пасля вяртання з арэнды ў лютым 2018 года пакінуў львоўскі клуб[6].

У сакавіку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2018 года пакінуў гомельскую каманду[8] і неўзабаве перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў да канца 2018 года.

У чэрвені 2019 года далучыўся да польскага клуба «Алімпія» з Грудзёндза, але ўжо ў жніўні па пагадненні бакоў пакінуў яго.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[9]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Філімонаў прыняў удзел у абодвух матчах.

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Filimonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артем Филимонов - лучший молодой игрок Днепропетровска 2011 года(руск.)  (недаступная спасылка). Александр Дювбаков, UA-Футбол (28 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 23 сакавіка 2018.
  3. Свежая кровь УПЛ (часть вторая)(руск.) . Football.ua (23 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2015. Праверана 23 сакавіка 2018.
  4. 21-летний Филимонов избран капитаном Черноморца(руск.) . football.ua (16 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 23 сакавіка 2018.
  5. Боровик та Філімонов покинули «Чорноморець»(укр.) . «Футбол 24» (2 студзеня 2017). Праверана 2 студзеня 2017.
  6. Смалийчук: Шина и Филимонов покинули Карпаты(руск.)  (15 лютага 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  7. Украинский хавбек Филимонов стал игроком “Гомеля”(руск.)  (13 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  8. “Гомель” расстался с Филимоновым(руск.)  (19 ліпеня 2018). Праверана 21 ліпеня 2018.
  9. Молодежная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского(руск.) . ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 23 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Роўне
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Пафас
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Грудзёндз
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса