wd wp Пошук:

Архенціна

Архенціна (ісп.: Argentino) — прэснаводнае возера, размешчанае ў патагонскай правінцыі Санта-Крус, Аргенціна. Гэта найбуйнейшае возера ў Аргенціне, плошча яго паверхні — 1415 км²[1] (максімальная шырыня: 20 км). Сярэдняя глыбіня возера 150 м, максімальная — 500 м. Адкрыта ў лістападзе 1782 братамі Антоніа і Франсіска В’едма. Возера размешчана ў нацыянальным парку Лос-Гласьярэс, у якім размешчана вялікая колькасць ледавікоў, сярод якіх найбольш вядомы ледавік Перыта-Марэна. Возера сілкуецца адталай ледавіковай вадой, якая паступае ад некалькіх рэк; вада з возера В’едма паступае праз раку Ла-Леона і мноства горных ручаёў. Плошча вадазбору складае больш за 17 000 км².

Спасылкі

Зноскі

  1. Principales lagos de la república Argentina, Instituto Geográfico Nacional (IGN)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Басейн Атлантычнага акіяна ў Паўднёвай Амерыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Санта-Крус (правінцыя)
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Азёры Аргенціны