wd wp Пошук:

Артэнсія Бусі дэ Альендэ

Артэнсія Бусі дэ Альендэ (iсп. Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende; 22 ліпеня, 191418 чэрвеня, 2009) — чылійскі грамадска-палітычны дзеяч, жонка прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, першая лэдзі Чылі ў перыяд з 1970 па 1973.

Бiяграфiя

Бусi нарадзілася ў Вальпараіса ў заможнай сям’і марака гандлёвага флоту Чылі. Яна вучылася ў Універсітэце Чылі, дзе атрымала вышэйшую адукацыю як настаўнік гісторыі і геаграфіі. Бусi таксама вывучаў статыстыку і працавала бібліятэкарам у Дэпартаменце статыстыкі.

24 студзеня 1939 года, падчас землятрусу у Сант’яга, знаёмiцца з Сальвадорам Альендэ. 17 сакавіка 1940 Бусi выходзіць замуж за яго.

Падчас прэзідэнцтва Альендэ, Бусi часта суправаджала мужа падчас паездак у розныя рэгіёны Чылi, а таксама за мяжу. Як першая лэдзі, яна займалася арганiзацыяй дастаўкi гуманітарнай дапамогі і дабрачыннасцю.

Пасля ваеннага перавароту 1973 года, у выніку якога быў зрынуты яе муж Сальвадор Альендэ, Бусi эмігравала ў Мексiку. У эміграцыі стала вядомым грамадскім дзеячам, адным з лідараў чылійскай апазіцыі ў выгнанні. Яна разгарнула міжнародную кампанію, накіраваную супраць дыктатарскага рэжыму Аўгуста Піначэта, выстаўляла сваю кандыдатуру на выбарах рэктара Універсітэта Глазга ў 1977 годзе.

24 верасня 1988 гады, пасля 15 гадоў выгнання, яна вярнулася ў Чылі і ўзначаліла Фонд Сальвадора Альендэ. Памерла ў Сант’яга ва ўзросце 94 гадоў. Астанкі Бусi пахаваны на тэрыторыі былога Нацыянальнага кангрэса.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. Hortensia Bussi Soto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.emol.com/noticias/nacional/detalle/detallenoticias.asp?idnoticia=363444
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Мужы і жонкі прэзідэнтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вальпараіса
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Чылійскага ўніверсітэта