wd wp Пошук:

Арсіноя III

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Арсіноя. Арсіноя III — егіпецкая царыца, дачка Пталамея III і Берэнікі II. Верагодна, народжана паміж лістападам 246 і чэрвенем 245 гг. да н.э., відавочна, абвешчана царыцай пры сваім нараджэнні. Выйшла ажанілася са сваім братам Пталамеем IV у кастрычніка-лістападзе 220 г. да н.э., ад якога яна мела адзінага сына Пталамея V. Была аб’яднана разам з мужам у дынастычны культ багоў Філапатараў (Кахаючых бацьку) у 216—215 гг да н.э. Магчыма, адхілена Пталамеем V у канцы лета 204 г. да н.э., меркавана забіта Філімонам як агентам Сасібія або самога Пталамея IV, магчыма, згарэла пры пажары ў палацы. Пасмяротна ўшанавана з 199—198 г. да н.э. жрыцай дынастычнага культу ў Александрыі. У літаратуры існуе блытаніна адносна яе сапраўднага імя.

Лівій заве яе Клеапатрай, а Юстын — Эўрыдзікай (у гэтым выпадку яна павінна быць Эўрыдзікай II).

Зноскі

  1. Wilcken U. Arsinoë 27 // Kategorie:RE:Band II,1 — 1895.
Папярэднік:
Берэніка II
Царыца Егіпта
? да н.э.
Пераемнік:
Клеапатра I
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Памерлі ў 204 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 246 годзе да н.э.
Катэгорыя·Мужы і жонкі кіраўнікоў III стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Фараоны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Царыцы Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных