Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Габрыэла Сундукяна — драматычны тэатр у сталіцы Арменіі — Ерэване, заснаваны ў 1921 годзе, найбуйнейшы драматычны тэатр Арменіі[2].
Тэатр быў заснаваны ў жніўні 1921 годзе[2] пад назвай 1-ы Дзяржаўны тэатр Арменіі. У 1937 годзе тэатру было прысвоена імя Габрыэла Сундукяна. 27.06.1956 тэатр быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1960 годзе тэатру было прысвоена званне акадэмічнага[3].
Цяпер тэатр носіць назву Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Габрыэла Сундукяна.
Першыя спектаклі тэатра: «Пэпо» Г. Сундукяна (прэм’ера адбылася 25 студзеня 1922, рэжысёр Л. Калантар), «Разбойнікі» (прэм’ера 7 лютага 1922, рэжысёр Л. Калантар)[2].