wd wp Пошук:

Армяна-аўстралійскія адносіны

Армяна-аўстралійскія адносіны — адносіны Рэспублікі Арменія з Аўстраліяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены ў 1992 годзе[1].

17 красавіка 1997 года парламент штата Новы Паўднёвы Уэльс прыняў рэзалюцыю, у якой, ідучы насустрач мясцовай армянскай дыяспары, асудзіў падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Асманскай імперыі, кваліфікаваўшы іх як першы ў XX стагоддзі генацыд, прызнаў 24 красавіка Днём памяці армян. 29 красавіка 1998 года Заканадаўчы сход гэтага ж штата прыняў рашэнне ўстанавіць мемарыяльны абеліск у будынку парламента ў знак увекавечання памяці ахвяр генацыду армян 1915 года[2].

У 2003 годзе Арменію наведаў міністр па справах іміграцыі, мультыкультур і карэннага насельніцтва Аўстраліі Філіп Радок.

У кастрычніку 2005 годзе Аўстралію з афіцыйным візітам наведаў міністр замежных спраў Арменіі Вардан Мінасавіч Асканян, а ў лістападзе Арменію наведаў міністр дзяржаўных паслуг Аўстраліі Джо Хакі.

27 сакавіка 2009 года, парламент штата Паўднёвая Аўстралія прыняў рэзалюцыю, якая асуджае генацыд армянскага народа.

Эканамічнае супрацоўніцтва

Агульны кошт імпарту з Аўстраліі ў перыяд 20142018 гадоў склаў прыкладна 23 млн долараў ЗША, а агульны кошт экспарту — прыкладна 697 тысяч долараў ЗША[3].

Зноскі

  1. Armenia country brief | DFAT (нявызн.).
  2. Геноцид армян в Османской империи(руск.) . Кавказский узел (22 красавіка 2022). Праверана 9 кастрычніка 2022.
  3. Sarmen Bedrosian. Armenia and Australia’s Trade Relationship: Growth Possible Despite Negligible Amounts(англ.) . hetq.am (19 сакавіка 2019). Праверана 9 кастрычніка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Аўстраліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Арменіі