wd wp Пошук:

Аркестр Кадакеса

Аркестр Кадакеса (ісп.: Orquestra de Cadaqués) — іспанскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Кадакесе. Быў заснаваны ў 1988 годзе як асноўны музычны калектыў музычнага фестывалю, які праводзіцца ў горадзе. З 1992 г. пад патранатам аркестра праводзіцца Міжнародны конкурс дырыжыравання Кадакескага аркестра. У 1994 г., адразу пасля перамогі на гэтым конкурсе, на чале аркестра ўстаў дырыжор Джанандрэа Назеда. Галоўным запрошаным дырыжорам аркестра з’яўляецца Нэвіл Марынер.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аркестры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0