wd wp Пошук:

Аркадзь Якаўлевіч Адзінец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адзінец. Аркадзь Якаўлевіч Адзінец (9 жніўня 1895, в. Парэчча Бабруйскага павета Мінскай губ. (цяпер Акцябрскі раён Магілёўскай вобласці) — пасля 1957, Башкірыя ?) — мовазнавец.

Біяграфія

У 1915—1918 служыў у царскай арміі. У 1918—1919 вучыўся на педкурсах, працаваў загадчыкам Народнага дома ў в. Рудабелка. У 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да канца 1921. У 1922—1923 настаўнічаў на вёсцы. У 1924 скончыў Бабруйскі педтэхнікум, працаваў настаўнікам у Мазыры. У 1928 скончыў БДУ, вучыўся ў аспірантуры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Чэбаксары Чувашскай АССР на 5 гадоў. 25.7.1935 пастановай Асобай нарады тэрмін высылкі падоўжаны на 3 гады. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, бухгалтарам Водаканалтрэста. З 1941 ва Уфе, працаваў бухгалтарам трэста «Стэрлітамакбуд». Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Стэрлітамаку Башкірскай АССР. Групавая справа А. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глускім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ