wd wp Пошук:

Аркадзь Андрэевіч Гейнэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейнэ. Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (10 студзеня 1919, Бешанковічы-16 снежня 1942) — беларускі паэт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года[1][2].

Творчасць

Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў 1934 г. Выступаў у друку з вершамі, рэцэнзіямі, артыкуламі. У 1939 г. выйшаў у свет першы паэтычны зборнік «Шчаслівая зорка». У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталогіі, А. Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зліліся пачуццё кахання з пачуццём любові да Радзімы.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 Гейне Андрей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
  2. Информация из приказа об исключении из списков (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковічах
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе