«Арга́ны Белару́сі. The organs of Belarus» — энцыклапедычны даведнік, выдадзены ў 2018 годзе, які змяшчае інфармацыю аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі.
Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў — імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструментаў». У багата ілюстраваным выданні «Арганы Беларусі» змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.[1][2]