wd wp Пошук:

Арвідс Янсанс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсанс. Арвідс (Арвід Крышавіч) Янсанс (латыш. Arvīds Jansons; 1914 — 1984) — латвійскі дырыжор і скрыпач, музычны педагог. Народны артыст СССР (1976). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1951). Бацька Марыса Янсанса.

Біяграфія

Нарадзіўся у Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія). У 1929—1935 гадах навучаўся ў Народнай кансерваторыі горада Ліепая па класе скрыпкі. З 1931 года — скрыпач аркестра Ліепайскай оперы і філармоніі. У 1940 годзе дэбютаваў як дырыжор ў Ліепайскай оперы, дзе пад яго кіраўніцтвам была выканана аперэта Ф. Раймонда «Блакітная маска».

Затым вучыўся ў Латвійскай кансерваторыі (1940—1944) таксама па класе скрыпкі (клас Р. Мікельсона) і кампазіцыі ў Рызе.

З 1940 года — скрыпач аркестра Латвійскай оперы. Паралельна браў урокі дырыжыравання ў Леа Блеха і ў 1944 годзе ўпершыню прыйшоў за дырыжорскі пульт. Працаваў дырыжорам у Латвійскай оперы (1944—1952), а ў 1946 годзе ўзначаліў сімфанічны аркестр Латвійскага радыё, з якім працаваў на працягу шасці гадоў.

У 1952 годзе стаў асістэнтам Я. А. Мравінскага, а пазней адным з дырыжораў Сімфанічнага аркестра Ленінградскай філармоніі. У 1964—1967 гадах адначасова і кіраўнік гэтага аркестра, з якім выступаў не толькі ў СССР, але і за мяжой. Нярэдка Янсанса запрашалі дырыжаваць замежнымі калектывамі, у прыватнасці, Такійскім сімфанічным аркестрам.

З 1965 года актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, даваў майстар-класы ў Германіі, Фінляндыі і Швецыі. У 1965—1975 гадах кіраваў Міжнароднымі курсамі дырыжорскія майстэрства ў Веймары. У 1972—1984 гадах загадваў кафедрай оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў ЛДК імя Н. А. Рымскага-Корсакава.

Памёр 21 лістапада 1984 года ў Манчэстэры ад сардэчнага прыступу падчас канцэрту, дырыжыруючы аркестрам Хале. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.

Літаратура

  1. https://snl.no/Arvid_Jansons
Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Скрыпачы Латвіі
Катэгорыя·Оперныя дырыжоры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дырыжоры Латвіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі на сцэне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Латвійскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Латвіі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя дырыжоры
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліепаі
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Манчэстэры
Катэгорыя·Дырыжоры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка