wd wp Пошук:

Арва Війтанен

Арва Війтанен (фінск.: Arvo Viitanen; 12 красавіка 1924, Уурайнен — 29 красавіка 1999, Аньянкоскі) — фінскі лыжнік, прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён свету.

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 1956 года ў Карціна-д’Ампеца заваяваў срэбра ў эстафетнай гонцы, а таксама заняў 9-е месца ў гонцы на 15 км.

За сваю кар’еру на чэмпіянатах свету заваяваў адзін залаты, адзін сярэбраны і тры бронзавыя медалі. Найбольш паспяхова выступіў на чэмпіянаце свету-1954 у Фалуне, на якім заваяваў золата ў эстафеце, серабро ў гонцы на 15 км і бронзу ў гонцы на 50 км.

На чэмпіянатах Фінляндыі перамагаў 4 разы, па адным разе ў гонках на 15, 30 і 50 км і эстафеце.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў лесніком, а таксама ў перыяд з 1976 па 1982 год быў адным з кіраўнікоў фінскай лыжнай федэрацыі.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лыжных гонках
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1956 года
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1956 года
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Пераможцы Хольменколена