wd wp Пошук:

Арбітальны апарат

Арбітальны апарат «Марс Адысей»

Арбітальны апарат — гэта беспілотны касмічны апарат для даследавання планеты або іншага нябеснага цела з арбіты вакол гэтага цела.

Прызначэнне

Арбітальныя апараты пры дапамозе дыстанцыйных метадаў (аптычных, радыёфізічных і г.д.) могуць даследаваць значную частку планеты (тады як пасадачныя модулі і планетаходы атрымліваюць больш падрабязныя дадзеныя аб атмасферы і паверхні, але толькі ў раёне месца пасадкі). Найлепшым з’яўляецца выкарыстанне арбітальнага апарата ў спалучэнні са спускальным. У такім выпадку сабраныя імі дадзеныя дапаўняюць адзін адное[1].

Спіс арбітальных апаратаў

Паспяхова працавалі (ці працуюць) арбітальныя апараты, у адпаведнасці з аб’ектамі іх вывучэння (у парадку запуску):

Астэроіды

NEAR Shoemaker

Запушчаны NASA у 1996 годзе да астэроід Эрас. Стаў першым штучным спадарожнікам астэроіда і першым апаратам, які здзейсніў пасадку на астэроід. Па шляху да Эраса даследаваў астэроід Мацільда. Працаваў да 28 лютага 2000 года.

Хаябуса

Апарат Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA). Запушчаны ў 2003 гаду для вывучэння астэроіда Ітакава і дастаўкі ўзораў яго грунта на Зямлю. Нягледзячы на шэраг праблем, узяцце грунту адбылося і 13 чэрвеня 2010 года апарат увайшоў у атмасферу Зямлі і скінуў спускамую капсулу.

Венера

Марс

Меркурый

Месяц

Запушчаны 22 кастрычніка 2008 года з індыйскай стартавай пляцоўкі Шрыхарыкота. 12 лістапада 2008 года выведзены на разліковую калямесяцавую арбіту. Сярод задач — пошук карысных выкапняў і запасаў лёду ў палярных рэгіёнах Месяца, а таксама складанне трохмернай карты паверхні[2].

Запуск адбыўся 19 чэрвеня 2009 года. 23 чэрвеня 2009 г. апарат выйшаў на месяцавую арбіту. Плануемы тэрмін асноўнай місіі — 1 год, дадатковай — да 5 гадоў. У задачы апарата ўваходзіць[3]:

Сатурн

Сонца

Юпітэр

Апарат быў запушчаны ў 1989 гаду і працаваў да 2003 года, правёўшы мноства даследаванняў Юпітэра і яго спадарожнікаў. Стаў адзіным апаратам, які выйшаў на арбіту Юпітэра, які вывучаў гэтую планету доўгі час і які скінуў ў яе атмасферу спускальны зонд.

Зноскі

  1. Бакулин П. И. Курс общей астрономии: учебник для студентов высших учебных заведений специальности «Астрономия» / П. И. Бакулин, Э. В. Кононович, В. И. Мороз. — Изд. 4-е, испр. и доп. — Москва: Наука, Главная редакция физико-математической литературы, 1977.
  2. Месяцавыя зонды Індыі
  3. Savage, Donald; Gretchen Cook-Anderson NASA Selects Investigations for Lunar Reconnaissance Orbiter(нявызн.). NASA News (2004-12-22). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 18 снежня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Касмічныя апараты