Арахідонавая кіслата - Амега-6-ненасычаная тлустая кіслата. Прысутнічае ў раслінных алеях, у складзе ліпідаў жывёльных тканак (у фосфаліпідах наднырачнікаў каля 20% ад тлустых кіслот). Пры гідрыраванні арахідонавая кіслата ўтварае арахінавую кіслату, якая сустракаецца ў алеях бабовых раслін, напрыклад, у арахісавым алеі.[1]
Бясколерная, масляністая вадкасць; малекулярная маса 304,46; tпл 49,5°С; лёгка акісляецца кіслародам паветра.
Належыць да незаменных карбонавых тлустых кіслот.
Разам з гома-γ-ліналенавай кіслатой з’яўляецца першаснай крыніцай простагландзінаў.