wd wp Пошук:

Арасіа Картэс

Ара́сіа Мануэ́ль Ка́ртэс Ха́ра (ісп.: Horacio Manuel Cartes Jara, нар. 5 ліпеня 1956) — бізнесмен, выбраны прэзідэнтам Парагвая 21 красавіка 2013 года. На прэзідэнцкіх выбарах прадстаўляў кансерватыўную Партыю Каларада[1].

Займаецца бізнесам, звязаным з тытунем, напоямі і мясной прадукцыяй, яму належыць каля 12 фірмаў. У 1989 годзе Картэс быў асуджаны за фінансавыя махінацыі, але пасля абвінавачванне было знята. У 2000 годзе паліцыя затрымала на яго віле самалёт, гружаны наркотыкамі (марыхуанай і какаінам), але Картэс пазбег пакарання, сцвярджаючы, што самалёт здзейсніў экстраную пасадку.

Уступленне Арасіа Картэса на пасаду прэзідэнта адбылося 15 жніўня 2013 года[2].

Зноскі

  1. Paraguay: Presidential Candidate Horacio Cartes Rolls Up Sleeves To Win Electoral Support Архівавана 7 снежня 2013.. Eurasia Review, March 18, 2013
  2. Выбарчая камісія Парагвая: На прэзідэнцкіх выбарах перамог А. Картэс. Архівавана 11 мая 2013.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг (Парагвай)
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асунсьёне
Катэгорыя·Прэзідэнты Парагвая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня