wd wp Пошук:

Араны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Араны (значэнні).

Завод «Энергія» ў Ляхаўцы з боку Аранскай вуліцы, 1930 г.

Ара́ны, Ара́нскае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў паўднёвай частцы горада. Назва мясцовасці пайшла ад урочышча Араны.

На паўднёвым захадзе ад Аранаў размяшчаецца прадмесце Сенажаны, на паўночным захадзе — Уборкі, на поўначы — Ляхаўка, на захадзе — Тры Карчмы, на поўдні — Серабранскія Млыны.[1]

Араны, ліпень 1942 г.

У 1909 годзе член гарадской управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў цераз раку Свіслач. Па гэтых мастах мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 годзе масты збудавалі на сродкі ваеннага ведамства (на кожны мост і выпраўленне шляхоў асігнавалася па 100 тыс. рублёў).[2]

У цяперашні час пра колішняе прадмесце нагадвае Аранская вуліца, якая зберагла сваю дарэвалюцыйную назву.

Зноскі

  1. «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
  2. Новыя масты // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. C. 177

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Мінска