wd wp Пошук:

Апраксін двор

Апраксін двор (Апраксін рынак) — архітэктурны комплекс у цэнтральнай частцы Санкт-Пецярбурга, адзін з найбуйнейшых гістарычных гандлёвых цэнтраў горада. Займае 14 га тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Садовай, Ламаносава, набярэжнай Фантанкі і Апраксіным завулкам. Помнік архітэктуры (рэгіянальны). Названы ад прозвішча першага ўладальніка зямельнага ўчастка — графа Ф. М. Апраксіна.

Гістарычна тэрыторыя цяперашняга Апраксіна двара складалася з двух частак — Шчукіна двара (на якім гандлявалі сельскагаспадарчымі прадуктамі, уладальнікам зямлі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя быў купец Іван Шчукін) і ўласна Апраксіна двара (землі Фёдара Апраксіна).

З 1754 года на ўчастку Апраксіна пачалося будаўніцтва гандлёвых лавак, якія здаваліся ў наём або прадаваліся з зямлёй. Да канца XVIII стагоддзя тут сфармаваліся шырокія гандлёвыя рады.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Шчукавым і Апраксіным дварах была сканцэнтравана амаль увесь букіністычны гандаль Санкт-Пецярбурга.

Па ўказе Мікалая I у 1833 годзе Апраксін і Шчукін двары былі аб’яднаны ў адзін шырокі рынак. У 1862 годзе моцны пажар знішчыў вялікую частку будынкаў рынку. Пасля пажару забудова рынку вялася паводле плану.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 чэрвеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Рынкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Гасціныя двары