wd wp Пошук:

Апаватн

Апаватн (ісл.: Apavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі. Плошча возера складае 13 км², што крыху болей за плошчу суседняга возера Лейгарватн (ісл.: Laugarvatn), якое знаходзіцца на поўнач ад Апаватн.

Апаватн слаўны сваёй добрай рыбалкай, асабліва на фарэль.

Існуе паданне пра Сігватура Тоўрдарсана (ісл.: Sighvatur Þórðarson), ісландскага паэта XI-га стагоддзя, які атрымаў свой паэтычны дар, з’еўшы рыбу з гэтага возера.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Ісландыі