wd wp Пошук:

Аніхіўрыды

Аніхіўры́ды (Onychiuridae) — сямейства членістаногіх падкласа нагахвостак. Вядома каля 500 відаў.

Апісанне

Даўжыня да 9 мм. Цела членістае: маюць кароткія грудныя ногі, 2-3 вочныя плямкі. Сіне-шэрыя або бясколерныя, сляпыя, у некаторых ёсць скакальныя вілачкі.

Пашырэнне

Жывуць у глебе, пад каменнем, драўніннымі рэшткамі, у вільготных раслінных рэштках, на грыбах. У фаўне Еўропы звыш 150 відаў. На Беларусі на тарфяніках найбольш пашыраны аніхіўрысы ўзброены і гноевы.

Шкодзяць усходам і агародніным раслінам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сямействы жывёл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нагахвосткі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта